Музей

Пашпарт этнаграфічнага музея ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

 

Профіль музея – гісторыка-этнаграфічны

Адрас, тэлефон: Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, в. Заполле, вул. Школьная. Тэл. 43-2-39

Дырэктар ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” – Ціток Наталля Мікалаеўна

Кіраўнік музея – Зайка Аляксндр Фаміч

Дата заснавання музея: 2005г.

Плошча экспазіцыі, характарыстыка памяшкання: 58 кв.м., асобнае памяшканне ў будынку школы

Колькасць экспанатаў:

а) асноўны фонд (у адзінках) - 389;

б) дапаможны фонд – 268

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1.Вышыўка

2.Ткацтва

3.Старыя фотаздымкі

4.Прадметы быту

5.Прадметы ганчарства

6.”Цёплыя рукі” (звесткі пра людзей, вырабы якіх знайшлі месца ў экспазіцыі музея)

7.Гісторыя школы

8.Паселішчы Івацэвіцкага раёна

9.Экспазіцыя, прысвечаная 70-годдзю Перамогі Ў Вялікай Айчыннай вайне

       Інтэрактыўныя і мультымедыйныя сродкі прымяняюцца на ўроках гісторыі, літаратуры, пазакласных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў памяшканні музея

   Рэгулярна афармляюцца выставы, прысвечаныя памятным датам

    Музей заснаваны ў 2005 годзе. Матывам для яго стварэння паслужыла жаданне пазнаёміць дзяцей з мінулым краю, з людзьмі, якія пакінулі след у гісторыі школы і вёскі. За час існавання музея яго наведалі амаль усе вяскоўцы і многія жыхары суседніх вёсак. Музей уключаны ў раённыя экскурсійныя маршруты. Яго наведваюць вучні з другіх школ.

       Рэгулярна праводзяцца выставы, прысвечаныя памятным датам, знакамітым людзям, тэматычныыя выставы. Музей пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі.

       Дзейнічае савет музея, працуе краязнаўчы гурток.

   Устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў гонар Міхала Гамаліцкага, Івана Грэцкага. Вернуты з небыцця імёны пісьменніка Плакіда Янкоўскага, вучонага Ігната Гамаліцкага.

    Наладжана сувязь з раённым краязнаўчым музеем, музеем-сядзібай Тадэвуша Касцюшкі, з Бялавіцкім лясніцтвам.

      Праведзены экскурсіі ў Косава, у палац Пуслоўскіх з наведваннем сядзібы Т. Касцюшкі, у Ружанскі палац Сапегаў, у Мірскі і Нясвіжскі замкі, у Брэсцкую крэпасць, у музей Вялікай Айчыннай вайны горада Мінска, на партызанскія могілкі ў Гута-Міхаліне, у Белавежскую пушчу. 

      Вучні школы ўдзельнічаюць у пошукавай рабоце, у музеі ёсць матэрыялы, сабраныя ў час паходаў і экспедыцый. Асаблівым багаццем вылучаецца сабраны  фальклорны матэрыял: паданні, легенды, песні, апісанне абрадаў, замовы, забабоны. Неаднаразова вучні школы станавіліся прызёрамі  раённых і абласных конкурсаў.

 

 Кіраўнік музея:                             Зайка Аляксандр Фаміч  

Тэлефоны:

рабочы: (8-01645) 43-2-35;

дамашні: (8-01645) 43-2-35;

мабільны: (8-029)938-21-46