Экскурсіяй у музей в.Бездзеж

31.05.2019

Наведванне” Бездзежскага фартушка”прывяло ў захапленне ўсіх , хто 31 мая адправіўся з экскурсіяй у музей в.Бездзеж Драгічынскага раёна.Спадабалася ўсё! Каля сотні жаночых святочных вышытых фартушкоў, узоры на якіх не паўтараюцца!Прыгажосць неймаверная! А яшчэ мы ткалі сапраўдныя ільняныя ручнікі на сапраўдных кроснах! Некаторыя дзячаты і нават нашы настаўніцы спрабавалі прасці на верацяне! Малодшыя школьнікі для фотаздымка пераапраналіся ў беларускае нацыянальнае тканае адзенне.Эмоцыі перапаўнялі кожнага з нас. А яшчэ нас чакаў духмяны травяны напой са смачнай булкай і нашы беларускія дранікі! Акрамя самога музея , ўразіла сядзіба. У невялічкай сажалцы мы кармілі рыбак, каталіся ў брычцы, а фотаздымкаў дык не пералічыць!