Бацькоўскі ўніверсітэт
Актуальнай формай арганізацыі працы з бацькамі ў 2024/2025 навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі стане рэалізацыя праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт». Прызначэнне бацькоўскіх універсітэтаў — псіхолага-педагагічная асвета бацькоў, азнаямленне з інфармацыяй па розных пытаннях выхавання, стварэнне ўмоў, якія спрыяюць развіццю ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і школы.
Задачы бацькоўскіх універсітэтаў:
- пабудова сістэмы бесперапыннага псіхолага-педагагічнага дыялога з сям’ёй па праблемах развіцця, навучання і выхавання асобы дзіцяці;
- арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі); павышэнне матывацыі бацькоў вучыцца бацькоўству, садзейнічанне развіццю навыкаў бацькоўскай самаадукацыі, ключавых кампетэнцый бацькоў;
- павышэнне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, прававой культуры бацькоў;
- прапаганда пазітыўных вобразаў сям’і, бацькі, маці, роднай хаты, фарміраванне пачуцця Радзімы праз вывучэнне гісторыі свайго роду, роднага краю, сваёй краіны;
- садзейнічанне выхаванню сапраўдных грамадзян і працаўнікоў сваёй краіны, адказных членаў сям’і.
Приказ №95 "Аб арганізацыі работы Бацькоўскага універсітэта на базе ўстановы адукацыі"