Школа - тэрыторыя здароўя

ПРАЕКТ "ШКОЛА-ТЭРЫТОРЫЯ ЗДАРОЎЯ"

АБГРУНТАВАННЕ І АКТУАЛЬНАСЦЬ ПРАЕКТА

         Сучасныя дзяржаўныя і грамадскія рэаліі, кардынальныя змены ў сацыяльным жыцці прывялі да прынцыповых змен сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Стаўка робіцца на захаванне і ўмацаванне здароўя нацыі, у прыватнасці школьнікаў. Здароўе дзяцей - гэта палітыка, у якой закладзена наша будучыня, таму перад педагогамі, бацькамі і грамадскасцю стаіць задача выхавання здаровага пакалення.

        Праблема здароўя навучэнцаў выйшла з разраду педагагічных і здабыла сацыяльнае значэнне. Таму асновай дзейнасці па здароўезберажэнні стала ўстанова адукацыі, дзе прыярытэтам з'яўляецца клопат аб захаванні здароўя навучэнцаў, фарміраванне паняцця каштоўнасці здароўя і стварэнне арганізацыйна-педагагічных умоў здароўезберажэння.

        У рэйтынгу жыццёвых каштоўнасцей маладога пакалення здароўе займае толькі 4 месца, услед за значнасцю фінансавага дабрабыту, сям'і, сяброўства і зносін. Наступствы такой няўвагі, а часам і безадказнага стаўлення да ўласнага арганізму адбіваюцца ўжо ў больш сталым узросце. Нізкая матывацыя ў вучняў да вядзення здаровага ладу жыцця, адсутнасць паняцця каштоўнасці здароўя зніжае эфектыўнасць здароўезберагальнага асяроддзя ўстановы адукацыі, чым і абумоўлена актуальнасць праекта "Школа-тэрыторыя здароўя".

         Праект “Школа – тэрыторыя здароўя” рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” і прадугледжвае стварэнне адзінага прафілактычнага асяроддзя (як у ўстанове адукацыі, так і ў хатніх умовах). Ва ўстанове адукацыі праект будзе рэалізаваны з дапамогай сумеснай дзейнасці педагагічных работнікаў, навучэнцаў і бацькоў, а таксама іншых зацікаўленых арганізацый у захаванні і ўмацаванні здароўя дзяцей.

2.МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА

Мэта: стварэнне мадэлі здароўезберагальнага адукацыйнага асяроддзя ўстановы шляхам інтэграцыі педагагічных, інфармацыйных, інтэлектуальных і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў.

Задачы:

- фарміраваць у навучэнцаў сістэму ведаў на гульнёвых, навучальных і факультатыўных занятках і ў пазаўрочны час аб зберажэнні здароўя, матывацыю на захаванне здароўя;

- фарміраваць псіхалагічную ўстаноўку на прыярытэт здаровага ладу жыцця ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- стварыць сістэму змястоўнага, інфармацыйнага, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння агітацыйнай і прапагандысцкай работы па далучэнні падрастаючага пакалення, педагогаў, законных прадстаўнікоў навучэнцаў да здаровага ладу жыцця;

- стварыць ва ўстанове аптымальны рухальны рэжым для навучэнцаў з улікам іх узроставых, псіхалагічных і іншых асаблівасцей, развіваць патрэбу ў занятках фізічнай культурай і спортам;

- укараненне ва ўсе прадметныя вобласці адукацыі здароўезберагаючых тэхналогій;

– карэкцыя пратэстных паводзін навучэнцаў (курэнне, ранняя алкагалізацыя, рызыкоўныя палавыя паводзіны; нарказалежнасць і інш.).

3. ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА

  • Павышэнне кампетэнцый ў пытаннях здароўязберажэння і здаровага ладу жыцця.
  • Павелічэнне долі навучэнцаў, уцягнутых у актыўную фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую працу.
  • Зніжэнне долі навучэнцаў са шкоднымі звычкамі.
  • Зніжэнне сезонных захворванняў.
  • Адсутнасць адмоўнай дынамікі стану здароўя асноўных удзельнікаў адукацыйнага праекта.
  • Станоўчая дынаміка маніторынгу ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці, псіхалагічных і іншых асаблівасцей, развіваць патрэбу ў занятках фізічнай культурай і спортам.

https://vk.com/cnpcentrpro - страница в социальных сетях «Мы
Вконтакте»